Былы аздараўленчы лагер «Усход» прададзены на аўкцыёне

Новы ўласнік знайшоўся ў невыкарыстоўваным з 2018 года дзіцячым аздараўленчым лагеры «Усход», размешчаным за 15 кіламетраў ад Віцебска, у маляўнічым месцы, побач з возерам Белае.

У склад лагера ўваходзяць спальныя корпусы на 160 чалавек, сталовая на 180 чалавек, медыцынскі блок, клуб, бібліятэка, футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, маецца ўласны абсталяваны пляж. Тэрыторыя складае 3500 м.кв.

За апошнія гады аздараўленчы лагер «Усход» 18 разоў выстаўляўся на аўкцыён, але пакупнікоў не знаходзілася.

У выніку, 25 красавіка, на аўкцыёне са зніжэннем цаны продажу на 80%, ён быў прададзены адзінаму пакупніку ‒ спартыўнай арганізацыі з горада Віцебска.

Сума здзелкі склала 230 тысяч рублёў.

У будучыні лагер працягне выкарыстоўвацца як спартыўна-аздараўленчы цэнтр.

Усяго з пачатку года камітэтам праведзена 45 выніковых аўкцыёнаў на суму амаль 2 мільёны рублёў.

На май камітэтам ужо прызначана 90 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.»