БЧ накіруе на рэканструкцыю вакзала ў Віцебску каля Br35 млрд.
3 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Беларуская чыгунка (БЧ) накіруе на рэканструкцыю вакзала ў Віцебску каля Br35 млрд. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер БЧ Валерый Шубадзёраў. Ён прымае сёння ўдзел у рабоце штаба па рэканструкцыі вакзала.
У любым праекце фінансаванне з'яўляецца ключавым пытаннем. "Сродкі на віцебскі вакзал, вядома, неабходныя значныя, але мы вырашым гэтае пытанне, каб да 1 ліпеня 2010 года горад меў вакзал міжнароднага ўзроўню", - адзначыў Валерый Шубадзёраў.
У цяперашні час па пасажырскім комплексе гэта адзін з самых маштабных праектаў БЧ. "Для нас гэты аб'ект важны, у першую чаргу тым, што з'яўляецца іміджавым. Бо менавіта на гэты вакзал прыбываюць шматлікія госці "Славянскага базару" - фестывалю, які стаў візітнай карткай Беларусі", - дадаў спецыяліст.-0-