БЧ прызначыла дадатковы цягнік Мінск-Віцебск на час «Славянскага базару».

Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск-Віцебск, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска - з 9 па 20 ліпеня. Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі - 12.42, а прыбыццё ў Віцебск - у 16.18. Пасля канцэрта госці "Славянскага базару" на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ўночы ў 01.30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 5.52. Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) ужо адкрыты і ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка. Цягнік да "Славянскага базару", які карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзявяты год запар.

БЕЛТА.