БЧ прыніжае тарыфы на перавозку пасажыраў у Казахстан

7 жніўня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Беларуская чыгунка з 11 жніўня зніжае тарыфы на перавозкі пасажыраў у Казахстан, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела абслугоўвання пасажыраў у цягніках БЧ Андрэй Кашко. Гэтая мера прынята з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту. "Тарыфы на праезд пасажыраў у вагонах і цягніках Беларускай чыгункі, якія ідуць праз тэрыторыю Расіі ў транзітных зносінах, будуць зніжаны, - распавёў спецыяліст. - Так, кошт праезду з Мінска ў Астану зменшыцца на 18,6%, або прыкладна на Br110 тыс." Андрэй Кашко адзначыў, што кожны аўторак у Астану адпраўляецца па адным купэйным вагоне з Мінска і Брэста, а па суботах - адзін вагон з Мінска. За першае паўгоддзе гэтага года ў вагонах Беларускай чыгункі ў Казахстан перавезена 2,5 тыс. пасажыраў. Беларуская чыгунка ажыццяўляе каля 75% усіх выконваемых у рэспубліцы грузавых і каля 50% пасажырскіх перавозак. Сёння пасажырскія чыгуначныя зносіны звязваюць Беларусь з Амстэрдамам, Берлінам, Кёльнам, Варшавай, Прагай, Браціславай, Варнай, Бухарэстам, Венай, Будапештам, а таксама сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Казахстана.-0-