З 1 красавіка пачынаецца прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2022 г. Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года".

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:

 

  • "Паспяховы старт";
  • "Стабільны поспех" (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
  • "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці";
  • "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг";
  • "Эфектыўны індывідуальны бізнес" (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі у адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2022 г.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Міністэрства эканомікі