Сельгаспрадпрыемства «Мазалавагаз» Віцебскага раёна адсвяткавала завяршэнне жніва (+фотарэпартаж)

Cельхозпредприятие «Мазоловогаз» Витебского района отпраздновало окончание жатвы (+фоторепортаж)
Хлебаробаў з гэтай падзеяй павіншаваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Валавы збор збожжавых і зерневых бабовых у гаспадарцы склаў больш за 3 340 т пры ўраджайнасці 39,5 ц/га. Кіраўнік вобласці адзначыў, што ў няпростых умовах сёлетняга сезона калектыў прадпрыемства праявіў уласцівыя яму арганізаванасць і зладжанасць і адным з першых у вобласці завяршыў уборку. Асаблівыя словы падзякі – механізатарам, якім даводзілася працаваць на пераўвільготненай глебе. Мікалай Шарснёў пажадаў усім шчасця, міру, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны галоўны інжынер упраўлення «Віцебскторф» Ігар Міхалко, аб'яўлена удзячнасць кіроўцу Аляксандру Марозаву.



Старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч пажадаў калектыву, які першым у рэгіёне завяршыў уборку, у далейшым апярэдзіць па ўраджайнасці ААТ «Рудакова» і СПК «Альгоўскае».


Дыпломы і грашовыя прэміі перадавікам жніва ўручыў генеральны дырэктар «Віцебскаблгаза» Пётр Шэршань. Першыя месцы ў спаборніцтве заняў экіпаж камбайна ў складзе Сяргея Мелдереса і Юрыя Ермака, лепшы кіроўца на адвозцы збожжа – Павел Маханькоў, аператар збожжасушыльнага комплексу – Валерый Прымак.

У гутарцы з журналістамі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што за ўсё жыццё не прыгадвае такой уборкі. 


Практычна з пачатку жніва на тэрыторыі Віцебшчыны не было ніводнага пагодлівага дня, ападкі выпадалі ў той ці іншай частцы вобласці. На 18 жніўня было убрана толькі каля 60% збожжавых, асобныя раёны ледзь перавысілі 40%. Таму ў абавязковым парадку будзе перакіданне тэхнікі, незалежна ададлегласцей. Хлеб сёлета даецца вельмі цяжка, але ён добры. Цешыць, што ў такое дажджлівае лета ў нас чыстыя палі. Гэта праца аграрыяў, вынік укаранення тэхналогій. Шкада, што ёсць страты, але ва ўмовах, што склаліся, яны непазбежныя. 

Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што, нават калі будзе такая надвор'е і захаваецца цяперашняя ўраджайнасць, валавы намалот складзе парадку 1 млн 100 тыс. т збожжа, на поўнае забеспячэнне жывёлагадоўчай галіны кармамі нам неабходна 850 тыс. т.



Сяргей Ляшук. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».