Чаяванне з баранкамі рыхтуюць для замежных туроператараў на прэзентацыі тура "Ваш найлепшы week-end Віцебск-Полацк".

6 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла — БЕЛТА/. Чаяванне па-рэпінску з бараніцамі чакае расійскіх і нямецкіх туроператараў на прэзентацыі тура выхаднога дня "Ваш лепшы week-end Віцебск-Полацк". Упершыню прадстаўнікі больш як 20 замежных кампаній прыедуць пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам двух найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама. Прафесіяналам у індустрыі адпачынку пакажуць гасцініцы і рэстараны, дзе могуць прымаць іх кліентаў, раскажуць пра ўмовы арганізацыі і абслугоўвання турыстаў. Зразумела, не застануцца ўбаку і славутасці Віцебска і Полацка. Спецыяльна для турыстаў падрыхтаваны прыемныя сюрпрызы, накшталт чаявання з бараніцамі на прыродзе ў музеі-сядзібе Ільі Рэпіна ў Здраўнёве на беразе Заходняй Дзвіны. Распрацоўшчыкі маршрутаў "Лепшага week-end" паклапаціліся і пра тое, каб госці не з'ехалі без памятных сувеніраў і карысных пакупак. У праграму ўключана наведванне фірменных магазінаў беларускіх вытворцаў. Арганізатарамі прэзентацыі з'яўляюцца ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама і член Расійскай Саюзнай туріндустрыі віцебская турыстычная кампанія "Ілва". Азнакамленчы тур замежных туроператараў пройдзе 16-17 мая.-0-