Чашніцкі раён першым у Віцебскай вобласці завяршае масавую ўборку збожжавых культур
15 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Чашніцкі раён першым у Віцебскай вобласці завяршае масавую ўборку збожжавых і зернебабовых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Гаспадаркі раёна скасілі звыш 16 тыс. га, што складае каля 97% ад плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана каля 52 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 32,5 ц/га. Акрамя таго, у раёне скашана больш за 80% плошчаў збожжавых на прысядзібных участках грамадзян, тут намалот склаў больш за 1,3 тыс. т, а сярэдняя ўраджайнасць крыху перавышае 30 ц/га.
Блізкія да завяршэння ўборкі гаспадаркі Верхнядзвінскага і Лепельскага раёнаў, дзе скашана больш за 90% плошчаў, а таксама Глыбоцкага і Аршанскага раёнаў (каля 90% плошчаў).
Хлебаробы Аршанскага раёна пераадолелі мяжу па намалоце ў 100 тыс. т, пры гэтым у раёне захоўваецца самая высокая ў вобласці сярэдняя ўраджайнасць - 34 ц/га.
Па дадзеных на 15 жніўня, у цэлым па вобласці збожжавыя і зернебабовыя скашаны на 343 тыс. га, што складае каля 78% ад плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана 1 млн. 75 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 31,4 ц/га. Акрамя таго, на прысядзібных участках грамадзян і ў фермерскіх гаспадарках убрана звыш 37% плошчаў, намалочана каля 25 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 30 ц/га.
Гаспадаркі вобласці ўбралі піваварны ячмень на плошчы 17,3 тыс. га, або звыш 71% ад плана, намалочана 48 тыс. т гэтай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 27,8 ц/га. Лён выцярэблены на плошчы каля 15,9 тыс. га, або больш за 88% ад плана.
Азімы рапс пасеяны на плошчы звыш 36 тыс. га, што складае 72,4% ад планаванай пасяўной плошчы гэтай культуры.-0-