Чашніцкі раён першым у Віцебскай вобласці завяршае першы ўкос траў на кармы

20 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Чашніцкага раёна першымі ў Віцебскай вобласці завяршаюць касавіцу траў першым укосам на корм, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Па даных на 20 чэрвеня, у раёне скашаны травы на плошчы звыш 10 тыс.га, што складае каля 93% ад задання першага ўкосу. Яшчэ ў пяці раёнах першым укосам скашана 80% траў.

Усяго па вобласці травы скашаны на плошчы каля 196 тыс.га, або амаль 73% ад задання першага ўкосу. Нарыхтавана звыш 328 тыс.т кармавых адзінак, што складае амаль 47% да задання першага ўкосу, або звыш 7 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву, у тым ліку сена нарыхтавана амаль 50 тыс.т, сенажу каля 1,1 млн.т і больш за 8,2 тыс.т сіласу.

На корманарыхтоўцы лідзіруюць гаспадаркі Дубровенскага раёна, якія выканалі заданне з першага ўкосу на 64%, забяспечанасць кармамі ў раёне складае амаль 10 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У ліку перадавікоў Аршанскі раён, дзе нарыхтавана амаль 62% кармоў да задання першага ўкосу (або звыш 9,5 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву), і Лепельскі раён (60% да задання, або каля 9,5 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву).-0-