Чашніцкі харчовы завод зменіць форму ўласнасці
"Прапанова аб сумесным праекце пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства ўнесена партнёрам прадпрыемства - ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він".
Змяненне формы ўласнасці дазволіць у далейшым прыцягваць прамыя інвестыцыі для наступнай мадэрнізацыі прадпрыемства, набыць новыя тэхналагічныя лініі і абсталяванне, павялічыць аб'ёмы вытворчасці, што ў сваю чаргу дасць магчымасць павысіць заработную плату работнікам", - падкрэслілі ў Дзяржкаммаёмасці.
У прэс-службе расказалі, што сход працоўнага калектыву адбыўся 28 жніўня 2016 года, на ім прысутнічалі працуючыя на КУВП "Чашніцкі харчовы завод". Таксама ў сходзе прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва і спецыялісты раённага выканаўчага камітэта, фонду "Віцебскаблмаёмасць", кіраўніцтва ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він". "Генеральны дырэктар Мінскага завода вінаградных він Іван Троцкі прадставіў план сумеснай працы па пераўтварэнні Чашніцкага харчовага завода і тэрміны, на працягу якіх плануецца рэалізаваць намечанае. Праект акцыянавання прадпрыемства быў прыняты работнікамі і спецыялістамі харчовага завода аднагалосным галасаваннем", - адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.
Упершыню аб заводзе ў Чашніках згадвалася ў
1872 годзе як аб піваварным. Пазней ён быў пераабсталяваны ў спіртзавод. Гэта
спецыялізацыя захоўваецца за ім і зараз.