Прыватная кампанія "Любава" інвеставала каля 1 млн. еўра ў стварэнне вытворчасці ў п.Баравуха Полацкага раёна

16 сакавіка, Полацкі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Наваполацкая прыватная кампанія "Любава" інвеставала ў стварэнне новага прадпрыемства ў пасёлку Баравуха (Полацкі раён) каля 1 млн. еўра, распавёў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар кампаніі Вячаслаў Маліноўскі. "Дадатковыя магчымасці, прадастаўленыя прыватнаму бізнесу, дэкрэтамі Прэзідэнта стымулююць прадпрымальнікаў укладваць сродкі ў вытворчую сферу на вёсцы і ў малых гарадах", - лічыць суразмоўца. Напрыклад, цяпер новае прадпрыемства, адкрытае на вёсцы, на 7 гадоў вызвалена ад выплаты падатку на прыбытак, што дазваляе накіраваць вызваленыя сродкі на развіццё бізнесу. "Любава", пралічыўшы выгаду гэтых прэферэнцый, вырашыла арганізаваць у пасёлку Баравуха, уключаным у праграму развіцця малых і сярэдніх гарадоў, вытворчасць па выпуску верхняга трыкатажу "Любава-ліс". Кампанія выкупіла ўласнасць вытворчыя плошчы, а затым прыцягнула замежныя крэдыты на набыццё найноўшага (выпуск 2008-2009 гадоў) высокатэхналагічнага абсталявання: вязальнага, швейнага, машын для вышыўкі і праграмнага забеспячэння для іх працы. На першым этапе аб'ём інвестыцый склаў каля 1 млн. еўра. Аднак, па словах Вячаслава Маліноўскага, ужо ў бягучым годзе плануецца набыццё яшчэ некалькіх машын. Дзякуючы новаму прадпрыемству амаль 100 жыхароў пасёлка атрымалі працоўныя месцы, а да канца бягучага года "Любава" забяспечыць стабільнай працай яшчэ 150 чалавек. Першыя партыі прадукцыі - мужчынскія і жаночыя джемперы рыхтуюцца да адгрузкі гандлёвым прадпрыемствам у Беларусі і Расіі. Да канца года "Любава-ліс" мае намер выпусціць прадукцыі на Br800 млн. Як адзначыў Вячаслаў Маліноўскі, у студзені-лютым бягучага года прадпрыемствы "Любава-люкс" і "Любава-інвест", якія ўваходзяць у склад кампаніі, павялічылі аб'ём экспарту на рынак Расіі ўдвая. У лютым абодвума прадпрыемствамі выпушчана прадукцыі на Br2,1 млрд., траціна з іх экспартавана. Складскія запасы складаюць палову месячнага нарматыву. Да канца года прадпрыемствы кампаніі "Любава" маюць намер наросціць аб'ём выпуску трыкатажных вырабаў на 30%. Кампанія "Любава" працуе на айчынным рынку 16 гадоў. На яе прадпрыемствах працуюць 650 чалавек. Сярэднямесячная заработная плата складае Br980 тыс.-0-