Прыватнае прадпрыемства ў Талачынскім раёне на незаконным гандлі садавінай зарабіла амаль Br6 млрд

Частное предприятие в Толочинском районе на незаконной торговле фруктами заработало почти Br6 млрд

Прыватнае прадпрыемства ў Талачынскім раёне на незаконным гандлі садавінай зарабіла амаль Br6 млрд, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.

Парушэнні гандлёвага заканадаўства былі ўстаноўлены ў ходзе правядзення комплексу мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні фактаў рээкспорту тавараў з краін Еўропы ў Расію і іх уцягвання ў нелегальны абарот на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты высветлілі, што ў перыяд з 9 верасня 2014 па 5 лютага 2015 года прыватнае унітарнае прадпрыемства Талачынскага раёна рэалізавала 1 млн 449 тыс. кг імпартаваных з Малдовы, Польшчы, Грэцыі садавіны (яблыкі, слівы, ківі) на суму Br5,9 млрд неўстаноўленым суб'ектам гаспадарання без неабходных дакументаў - таварна-транспартных накладных.

У дачыненні да камерцыйнай структуры складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.4 арт.12.17 КоАП Беларусі (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву). Рашэннем Эканамічнага суда Віцебскай вобласці прыватнае прадпрыемства аштрафавана на Br2,3 млн, а выручка ад незаконнай рэалізацыі садавіны на суму Br5,9 млрд звернута ў даход дзяржавы.

Алена Ціханава