Чэллендж «Эстафета памяці – адзінства пакаленняў» стартуе ў Віцебскай вобласці 3 мая

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ў Год народнага адзінства запускае чэлендж "Эстафета памяці - адзінства пакаленняў", прысвечаны Дню Перамогі.

Сярод удзельнікаў – тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамы-інтэрнаты Віцебскай вобласці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўная ўмова чэленджа – зняць кароткія відэа пра працу сацыяльнай службы з ветэранамі і пацярпелымі ад наступстваў вайны, а таксама пра сувязь і адзінства пакаленняў, і размясціць на сваіх інтэрнэт-рэсурсах, акаўнтах у сацыяльных сетках, а таксама накіраваць для апублікавання на сайце камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Эстафета стартуе 3 мая і завершыцца 9 мая.