Чэллендж відэаролікаў «Песні Перамогі» запусцілі ў Віцебскай вобласці

Чэллендж відэаролікаў "Песні Перамогі" ад БРСМ стартаваў у Віцебскай вобласці і працягнецца па 30 красавіка. Ён праходзіць падчас рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі", паведамілі ў абкаме БРСМ.

Да ўдзелу ў інтэрнэт-чэлленджы запрашаюцца ўсе ахвотныя, незалежна ад узросту. Галоўная ўмова - выканаць дзве песні пра вайну, адна з якіх павінна быць прадстаўлена ў сучасным фармаце з захаваннем духу і атмасферы ваеннага перыяду. "Можна выбраць як песні 1941-1945 гадоў, так і кампазіцыі сучасных аўтараў у адпаведнай тэматыцы. На відэа могуць прысутнічаць як сольныя выканаўцы, так і вакальныя калектывы", - адзначылі арганізатары.

Свае відэаролікі можна дасылаць у афіцыйную супольнасць Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ у "Вконтакте", публікаваць у асабістых акаўнтах у Instagram з хэштэгамі #брсмво, #ПесніПерамогі, #Беларусьпомніць, #моладзьпомніць. Аўтараў лепшых работ узнагародзяць спецыяльнымі дыпломамі і прызамі.

Арганізуе праект Віцебскі абласны камітэт БРСМ пры падтрымцы абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ і абласнога савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

БЕЛТА.