Чэмпіёнамі густу прызнаны некалькі вытворцаў Віцебскай вобласці

Чемпионами вкуса признаны несколько производителей Витебской области
Падведзены вынікі восеньскага сезона 2014 года народнага конкурсу-дэгустацыі «Чэмпіён смаку», які адбыўся ў рамках 20-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2014». Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў нямала прадукцыі прыдзвінскіх прадпрыемстваў. І гэта пры тым, што выхад у фінал сам па сабе з'яўляецца вялікім дасягненнем. Бо допуск на дэгустацыю прадукты харчавання, набытыя ў гандлёвай сетцы і зашыфраваныя пад нумарамі, атрымліваюць ад строгага экспертнага журы.

Прафесіяналы ад навукі, вытворчасці, сферы гандлю і грамадскага харчавання ацэньваюць па 5-бальнай шкале смак, пах, кансістэнцыю, а таксама знешні выгляд і склад вырабаў. Такі сур'ёзны адбор вытрымліваюць толькі лепшыя з лепшых. Іх далейшы лёс вызначаюць спажыўцы, якія спрабуюць зашыфраваную прадукцыю і галасуюць за адзін самы годны, на іх погляд, узор. Вынікі экспертнага і народнага галасавання сумуюцца. Лепшыя прадукты-ўдзельнікі атрымліваюць Гран-Пры, займаюць прызавыя месцы або ім уручаюць дыплом фіналіста.

Сярод прыдзвінскіх вытворцаў малочнай прадукцыі, вырабы якіх прымалі ўдзел у дэгустацыі восеньскага сезона, бясспрэчным лідарам па колькасці прызавых месцаў стала ААТ «Малако» г. Віцебск. Журы і спажыўцы адзначылі смакавыя якасці ёгурта, кісламалочных прадуктаў, кефіру, тварагу, копчанага сыру. Некалькі найменняў прадуктаў Верхнядзвінскага масласырзавода таксама апынуліся на п'едэстале. Малако Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната заваявала 1-е месца. «Срэбра» ўдалося ўзяць Пастаўскаму малочнаму заводу ў намінацыі «Сыры расійскага тыпу». Дыплом фіналіста атрымала і ААТ «Аршасырзавод».

У мясных дэгустацыях нашу вобласць прадстаўлялі толькі вырабы Віцебскага мясакамбіната. Прадпрыемства дадало ў скарбонку дасягненняў

«золата», «срэбра» і «бронзу».

Конкурс

«Чэмпіён смаку» праводзіцца тры разы на год. Па выніках года вызначаецца «залатая» дзясятак прадпрыемстваў, якія атрымалі больш за ўсё першых месцаў за свае прадукты. Ім уручаецца «Статуэтка конкурсу». У 2014 годзе ў топ-12 самых тытулаваных вытворцаў увайшлі і два прыдзвінскія – ААТ «Малако» г. Віцебск і «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат». Так трымаць!

Алена Сыс,"Віцебскія весці"