Чэмпіянат Еўропы па прывабліванні аленяў пройдзе на фестывалі паляўнічых у Верхнядзвінскім раёне
Сваю майстэрства прадэманструюць вабшчыкі з Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Славеніі, Францыі, Чэхіі і Эстоніі. Тыя, хто не валодае мастацтвам прываблівання звера, могуць прыняць удзел у «Паляўнічым турніры», які ўключае тры дысцыпліны – «Паляўнічая сцежка», «Стральба», «Перацягванне каната».
А для гасцей фестывалю яго арганізатары – РГАА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» і ТАА «Інтэрсэрвіс» – падрыхтавалі шырокую забаўляльную праграму. Выстава паляўнічых трафеяў, майстар-класы па прывабліванні паляўнічых жывёл, паляванні з сакалінымі птушкамі, прыгатаванні страў з дзічыны, стральбе з лука, дэманстрацыя кавальскай справы, ганчарнага мастацтва, саломкапляцення, майстар-класы па народных промыслах, дзіцячыя атракцыёны, верхавая язда – гэта далёка не поўны пералік забаўляльных мерапрыемстваў «Свята палявання».
"Віцебскія весці". Фота носіць ілюстрацыйны характар.