Чэмпіёнаў Беларусі па скачках на батуце вызначаць у Віцебску
31 сакавіка, Мінск /Кацярына Жыляніна – БЕЛТА/. Чэмпіёнаў Беларусі па скачках на батуце вызначаць у Віцебску. Узнагароды будуць разыграны ў камандным першынстве, сінхронных і індывідуальных скачках, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
У спаборніцтвах з 31 сакавіка па 2 красавіка возьмуць удзел зборныя каманды з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Выступяць члены нацыянальнай зборнай Беларусі, у склад якой уваходзяць чэмпіёны Еўропы ў сінхронных скачках 2008 года Мікалай Казак і Вячаслаў Мадэль, бронзавы прызёр у камандзе на чэмпіянаце свету 2009 года Яўгеній Жукоўскі, прызёры серыі Кубкаў свету 2009 года Таццяна Петрэня і Кацярына Міронава, сярэбраныя прызёры на Кубку свету 2009 года ў сінхронных скачках Таццяна Ляанюк і Ганна Гарчонак.
Як адзначыла дзяржаўны трэнер па скачках на батуце Ірына Грэбнева, чэмпіянат краіны прадэманструе гатоўнасць спартсменаў да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў красавіку ў Балгарыі. -0-