Чорная ікра ад беларускіх асятроў можа з'явіцца на прылаўках крамаў ужо ў 2012 годзе

1 красавіка, Навалукомы /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Участак "Рыбгас" "Навалукомльскі" РВУП "Чашніцкая ПМС" у 2012 годзе можа паставіць на прылаўкі беларускіх крам не менш за 300 кг чорнай асятровай ікры, распавёў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Ягор Набеда. Развядзенне каштоўных парод рыбы стала адным з асноўных напрамкаў дзейнасці рыбаводчага ўчастка. Сёння тут створана найбуйнейшае у рэспубліцы матачнае пагалоўе каштоўных парод рыбы. У 2009 годзе выгадавалі рэмантантна-матачнага статка і таварнай рыбы асятровых 35,5 т, фарэлі 35,8 т, сома 4,8 т. Разам з тым вытворчасць гэтай рыбы застаецца стратнай і нізкарэнтабельнай. На думку дырэктара, паправіць сітуацыю можна за кошт павелічэння вытворчасці, стварэння тавараправоднай сеткі і будаўніцтва ўчастка перапрацоўкі рыбы. Увод у строй цэха перапрацоўкі дазволіць штогод вырабляць 34 т філе свежай рыбы, каля 100 т вяленай і рыбы халоднага вэнджання. На рэалізацыю гэтага праекта неабходна Br3,8 млрд. Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, які сёння знаёміўся з працай рыбаводчага ўчастка, будзе распрацавана праграма развіцця рыбгаса "Навалукомльскі" і прадугледжана сістэма фінансавай падтрымкі вытворчасці рыбы.-0-