Чорны каршун і аргенцінскі пітон абжываюцца ў Віцебскім заапарку

2 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэзкімі гадаванцамі папоўніўся Віцебскі заапарк, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА яго дырэктар Аляксей Андрэйкоў. Поспехам абярнуўся для заапарка званок ад жыхароў Кастрычніцкага пасёлка пад Віцебскам. На працягу трох дзён мясцовае насельніцтва падкармлівала рыбай і мясам зусім маладога, але ўжо аперанага цёмнага птушаня. Як высветлілася, іх часовым госцем аказаўся вельмі рэдкі для Беларусі чорны каршун. У цяперашні час яго колькасць у краіне складае каля 200 пар. Як адзначыў Аляксей Андрэйкоў, магчыма, птушаня жыло ў кагосьці, бо зусім не баіцца людзей. Цяпер крылаты драпежнік, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, абжывае новае месца пражывання ў заапарку. Яшчэ адным экзатычным гадаванцам стаў для заапарка аргенцінскі ўдаў, набыты ў прыватнага калекцыянера. Паўтараметровай змеі былі прадастаўлены асобныя апартаменты. -0-