Чацвёрты клас пажарабяспечнасці ўведзены ў 14 раёнах Віцебскай вобласці
10 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Чацвёрты клас пажаранебяспекі ўведзены ў 14 з 21 раёна Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ВВЛГА).
З-за анамальнай спёкі і адсутнасці дажджоў высокая верагоднасць узнікнення пажараў склалася ва ўсходніх раёнах вобласці. У сямі з іх ужо ўведзены забарону на наведванне лясоў: у Віцебскім, Полацкім, Сенненскім, Талачынскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Аршанскім. Становішча ў апошніх двух раёнах ускладняецца пажарамі ў Руднянскім лясгасе і Краснянскім лесапрамысловым прадпрыемстве Смаленскай вобласці, ачагі якіх знаходзяцца за 30 км і 10-13 км адпаведна ад беларуска-расійскай мяжы. Разам з тым, як адзначаюць у аб'яднанні, небяспекі для беларускай тэрыторыі яны не ўяўляюць, ачагі ўзгарання ўжо лакалізаваны.
У цэлым у Віцебскай вобласці сітуацыя з ляснымі пажарамі складаная, але кантраляваная, падкрэслілі ў ВВЛГА. Усе ачагі ўзгарання, што ўзнікаюць, аператыўна ліквідуюцца сіламі супрацоўнікаў лясной аховы. Прыцягваць дапамогу ратавальнікаў для гэтых мэт пакуль не было неабходнасці.-0-