Чатыры дамы падтоплены ў Гарадку Віцебскай вобласці

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падтапленне жылых дамоў адбылося з-за дажджу ў Гарадку Віцебскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. У мінулыя суткі ў Гарадку выпала вялікая колькасць ападкаў - 24 мм пры дэкаднай норме 13 мм. У выніку моцнага дажджу адбылося павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Гаражанцы, што прывяло да падтаплення 4 жылых дамоў да ўзроўню фундамента. Таксама былі падтоплены некалькі падворкаў. Пражываючыя ў гэтых дамах людзі часова размешчаны ў сваякоў. На месцы вядзецца пастаянны маніторынг гідралагічнай абстаноўкі. -0-