Чатыры грамадзяніны Расіі вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў у Віцебскай вобласці
16 сакавіка, Полацк /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Чатыры грамадзяніны Расійскай Федэрацыі вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам грамадзяне Расіі могуць вылучацца і быць абранымі дэпутатамі мясцовых саветаў, а таксама могуць быць уключаны ў склад выбарчых камісій, нагадалі ва ўпраўленні. На выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 26-га склікання чатыры грамадзяніны суседняй дзяржавы ўключаны ў склад раённай і трох сельскіх камісій, якія працуюць у рэгіёне.
У цэлым па вобласці працоўнымі калектывамі, грамадзянамі, партыямі вылучана 3820 кандыдатаў у дэпутаты, з іх 45,4% - жанчыны, 6,5% - маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. Палітычныя партыі вылучылі 2% кандыдатаў. У саветы рознага ўзроўню баלאтуюцца члены Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Аб'яднанай грамадзянскай партыі, партыі БНФ, КПБ, БСДП (Грамада).
Як паведамляла БЕЛТА раней, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з дня рэгістрацыі кандыдатаў і працягнецца да 24 красавіка ўключна.
У Віцебскай вобласці працуюць 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў аблсавета, 240 тэрытарыяльных камісій па выбарах дэпутатаў раённых, гарадскіх, сельскіх і пасялковых саветаў. Дэпутацкі корпус 26-га склікання будзе сфарміраваны ў складзе 3530 чалавек, з іх 60 - дэпутаты аблсавета. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў прызначаны на 25 красавіка 2010 года.-0-