Чатыры раёны Віцебскай вобласці атрымалі 200 тыс. еўра для паляпшэння экалагічнай абстаноўкі
Чатыры раёны Віцебскай вобласці атрымалі 200 тыс. еўра для паляпшэння экалагічнай абстаноўкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў фондзе "Інтэракцыя".
Гранты па 50 тыс. еўра кожны былі выдзелены 19 снежня Браслаўскаму, Глыбоцкаму, Полацкаму і Чашніцкаму раёнам Шведскім агенцтвам у галіне міжнароднага супрацоўніцтва (SIDA). "Фінансаванне прадастаўляюцца згодна з міжнародным праектам па экалагічным планаванні, які накіраваны на ўкараненне мясцовых экалагічных планаў дзеянняў (МЭПД). У ініцыятыве ўдзельнічаюць 10 беларускіх і 4 малдаўскіх раёны, грошы пойдуць на стварэнне зялёных зон, а таксама мадэрнізацыю сістэмы кіравання бытавымі адходамі", - падкрэслілі ў фондзе.
Планам дзеянняў з'яўляюцца стратэгіі па аналізе і ліквідацыі пагроз для навакольнага асяроддзя. У Беларусі распрацоўку гэтых стратэгій каардынаваў фонд "Інтэракцыя", а на працягу кастрычніка-лістапада бягучага года яны былі афіцыйна адобраны раённымі ўладамі. Кожны з МЭПД уключае ў сябе канкрэтную "зялёную" ініцыятыву, якая адлюстроўвае спецыфіку раёна і бягучую экалагічную сітуацыю ў ім.
Так, у Полацку сродкі пойдуць на барацьбу са шкоднымі выкідамі ў атмасферу, крыніцамі якіх з'яўляюцца прамысловыя прадпрыемствы як у самім Полацку, так і ў суседнім Наваполацку. У горадзе будуць створаны тры зялёныя зоны, дзе высадзяць расліны, якія забяспечваюць найбольш эфектыўную фільтрацыю паветра. Акрамя таго, у раённым цэнтры дзяцей і моладзі з'явіцца цяпліца, у якой юныя экологи змогуць вырошчваць такія расліны. Варта адзначыць, што ў 2011 годзе Полацк першым у Беларусі далучыўся да Пакта мэраў. Гэта рух аб'ядноўвае больш за 6 тыс. гарадоў, якія імкнуцца да 2020 года знізіць узровень вуглякіслага газу на 20%.
У Браславе мясцовыя ўлады пры дапамозе атрыманых сродкаў зоймуцца праектаваннем новай рэкрэацыйнай зоны ў цэнтры горада. Чакаецца, што браслаўчане і турысты змогуць пагуляць пад сеньню дрэў і адпачыць ля новага сажалкі ў 2017 годзе. У створаным месцы адпачынку размесцяцца гульнявыя пляцоўкі для дзяцей і летняе кафэ.
Што ж тычыцца Глыбоцкага і Чашніцкага раёнаў, то тут гранты пойдуць на ўдасканаленне працэсу збору смецця. Для Глыбоцкага раёна будзе набыты сучасны смеццявоз, а ў Чашніках і Новалукомлі - устаноўлена каля 200 кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў.
"Для кожнага з раёнаў Віцебскай вобласці было выдзелена 50 тыс. еўра. Аднак для ажыццяўлення экалагічных ініцыятыў мясцовыя ўлады могуць выкарыстоўваць сродкі і з іншых крыніц. У прыватнасці, на аснове мясцовых планаў па абароне навакольнага асяроддзя могуць складацца заяўкі на атрыманне міжнароднай дапамогі", - адзначыў каардынатар МЭПД у Беларусі, які прадстаўляе фонд "Інтэракцыя" Вячаслаў Барсукоў.
Мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя" - няўрадавая арганізацыя, знаходзіцца ў Мінску. Спецыялізуецца на распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, якія фінансуюцца ЕС, у Беларусі і суседніх краінах.
Алена Ціханава