Чатыры раёны Віцебскай вобласці пацярпелі з-за ўраганнага ветру
9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Чатыры раёны Віцебскай вобласці пацярпелі з-за ўраганнага ветру, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
У выніку праходжання моцнага ветру з парывамі да 20 метраў у секунду з 18.00 да 20.00 у Верхнядзвінскім раёне былі пашкоджаны дахі дзвюх жывёлагадоўчых ферм і аднаго будынка майстэрняў КУСВГП "Асвейскі" у вёсцы Сенькава. У Глыбоцкім раёне пашкоджаны дах жывёлагадоўчай фермы ААТ "Салаўінае" (в.Тоўсцікі), дахі шасці жылых дамоў у райцэнтры, а таксама ў выніку пападання маланкі адбыўся пажар у перыне. У Пастаўскім і Мёрскім раёнах з-за моцнага ветру былі зламаны дрэвы.
Паводле даных "Віцебскэнерга", на 06.00 у Пастаўскім, Мёрскім і Глыбоцкім раёнах было адключана электразабеспячэнне трох ліній электраперадач, 11 трансфарматарных падстанцый, трох населеных пунктаў. Для аднаўлення былі задзейнічаны 6 аварыйных брыгад (6 адзінак тэхнікі, 20 чалавек). -0-