Чатырохгадовае дзіця пацярпела ад агню падчас пікніка ў Чашніцкім раёне
11 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чатырохгадовы дзіця пацярпела ад агню падчас пікніка на возеры ў Чашніцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні МНС па Віцебскай вобласці.
У Навалукомльскую цэнтральную раённую бальніцу хлопчыка з апёкамі твару, шыі, правай рукі, тулава ўвечары ў нядзелю даставілі бацькі. З іх слоў, падчас адпачынку на возеры Лукомльскае сям'я разводзіла вогнішча. Малы знаходзіўся пад наглядам, аднак варта было маме адвярнуцца на імгненне, як дзіця апынулася у агні.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Навалукомльскай ЦРБ Мікалай Пінчук, у дзіцяці пацярпела 15% паверхні цела, ён атрымаў апёкі 2-3-й ступені. Стан дзіцяці цяжкі, але стабільны. У цяперашні час ён знаходзіцца ў рэанімацыі, праводзіцца інтэнсіўная тэрапія. Урачы пакуль што не могуць сказаць, як доўга малы будзе знаходзіцца ў бальніцы. -0-