Чатырнаццаць кароў трапілі пад два цягнікі ў Полацкім раёне
7 верасня, Мінск /Віктар Грынькоў - БЕЛТА/. Чатырнаццаць кароў трапілі пад два цягнікі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.
Здарэнні здарыліся ў ноч з 6 на 7 верасня на 613 і 615 кіламетрах перагону Гараны-Фаміна паблізу вёскі Гараны Полацкага раёна з інтэрвалам у 45 хвілін. Грузавымі цягнікамі былі збіты каровы, якія належаць СПК "Гараны - Агра".
Затрымка ў руху склала 30 хвілін. Цеплавозам прычынены тэхнічныя пашкоджанні. Сума ўрону ўстанаўліваецца. Тушы кароў перададзены прадстаўнікам СПК "Гараны-Агра". Цяпер высвятляюцца прычыны, па якіх каровы трапілі на чыгуначнае палатно.-0-