China Merchants Group праявіла зацікаўленасць у будаўніцтве будучага прамыслова-лагістычнага комплексу ў Болбасава

Зацікавленасць у інвестыцыйным праекце па будаўніцтве першага ў Беларусі мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава пад Оршай выказаў член Савета дырэктараў, генеральны прадстаўнік China Merchants Group у рэгіёнах Цэнтральнай Азіі і Балтыі Ху Чжэн.


Па словах кіраўніка праекта «Балбасава» Васіля Дземянцея (ТАА «Брэміна груп»), інвестыцыі такой карпарацыі – аднаго з вядучых сусветных гульцоў на рынку лагістыкі – дазволяць значна паскорыць тэмпы будаўніцтва.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, прадстаўнікі China Merchants Group наведалі тэрыторыю мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу (МПЛК), які ўзводзіцца, каб дэталёва азнаёміцца з бізнес-планам і на месцы абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва. У дыялогу прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, старшыня Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі, прадстаўнікі нацыянальнага лагістычнага аператара ТАА «Брэміна груп» і СЭЗ «Віцебск».

У унікальнасці месцазнаходжання МПЛК «Балбасава», дзе стартавала першая чарга будаўніцтва, сумнявацца не даводзіцца. Гэта скрыжаванне галоўных шляхоў паміж ЕС і СНД, Балтыйскім і Чорным морамі. Ён знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад чыгуначнай галінкі Аршанскага вузла, аэрадрома Аршанскага авіярамонтнага завода, скрыжавання транс’еўрапейскіх транспартных калідораў №2 «Захад-Усход» і №9 «Поўнач-Поўдзень» (міжнародныя аўтамагістралі M1/Е30 і
М8/Е95). Калідоры аб'ядноўваюць Поўнач і Поўдзень, а таксама краіны Скандынавіі з Блізкім Усходам. І гэта, па словах Васіля Дземянцея, ідэальна падыходзіць для вядзення бізнесу.

МПЛК «Балбасава», завяршэнне першай чаргі будаўніцтва якога запланавана на май – чэрвень 2018 года, на думку Алега Мацкевіча, прызначаны стаць ключавым звяном транспартнага маршруту «Новы Шаўковы шлях».

– Аналагаў такога комплексу ў Беларусі няма, – падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама. – На двух участках агульнай плошчай 230 га размесцяцца складскія і

вытворчыя памяшканні, інтэрмадальны тэрмінал з кантэйнернай пляцоўкай, а таксама абслугоўваючыя прадпрыемствы – мытныя прадстаўнікі, экспедытары, банкі, страхавыя кампаніі і інш. Гэта працоўныя месцы, інфраструктура, адпаведна побыт і жыццё людзей, эканамічнае развіццё віцебскага рэгіёна. Агульная плошча прамысловых вытворчасцей комплексу складзе не менш за 2 тыс. кв. м. Плануецца развіццё аэрадрома, стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці з выкарыстаннем льготных умоў размяшчэння і лагістычнага абслугоўвання. На базе МПЛК будуць дзейнічаць мытны брокер-цэнтр і мытнае афармленне імпартных грузаў. Комплекс «Болбасава» стане для Беларусі другім расійскім Калінінградам.

Характэрна, што інвестпраект рэалізуецца ТАА «Брэміна груп» пры падтрымцы дзяржавы па адносна новай для нашай краіны бізнес-мадэлі – дзяржаўна-прыватнае партнёрства.

– Гэта, безумоўна, перспектыўны грандыёзны праект, – адзначыў Цуй Цімін. – Упэўнены, што для прадстаўнікоў бізнес-колаў Кітая ён будзе цікавы.

А таму наступным крокам павінна стаць падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж China Merchants Group і заснавальнікамі праекта МПЛК «Болбасава».

Вольга ЛЕБЕДЗЕВА, фота аўтара. «Віцебскія вясці».