Колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках Беларусі ў студзені-маі павялічылася амаль на 3%
21 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках Беларусі на 1 чэрвеня бягучага года павялічылася на 114 тыс. галоў, або на 2,9% у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года і склала 4 млн. 3,7 тыс. галоў. Кароў стала больш на 19,4 тыс. галоў (на 1,6%), іх колькасць дасягнула 1 млн. 227,1 тыс. галоў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярод рэгіёнаў найбольшы прырост буйной рагатай жывёлы адзначаны ў Гомельскай вобласці - на 5,2%. Найменшы прырост у гаспадарках Гродзенскай вобласці - усяго на 1,2%.
Брэсцкая вобласць утрымлівае лідарства па павелічэнні дайнага статка: колькасць кароў узрасла тут на 5,3%, у Гродзенскай вобласці - на 1,5%, у Мінскай - на 1,3%, у Гомельскай - на 0,7%. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях колькасць кароў на 1 чэрвеня захавалася на леташнім узроўні.
Пагалоўе свіней на 1 чэрвеня бягучага года ўзрослa на 79,4 тыс., або на 2,9%, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 2 млн. 782,2 тыс. галоў. Больш за ўсё колькасць свіней павялічылася ў Магілёўскай вобласці - на 9,8%, менш за ўсё ў Брэсцкай вобласці - на 1,4%. У Гомельскай вобласці пагалоўе свіней узрасло на 5,3%, у астатніх рэгіёнах прырост у сярэднім склаў 2,1-1,8%. -0-