Колькасьць замежных студэнтаў у Віцебскім дзяржуніверсітэце ў 2010 годзе вырасла амаль удвая
14 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Колькасць замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.Машэрава, вырасла ў 2010 годзе амаль удвая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні выхаваўчай работы ўніверсітэта.
Сёння ў віцебскай ВНУ атрымліваюць адукацыю па вочнай форме навучання больш за 270 чалавек з Туркменістана, Кітая, Расіі, Украіны, Азербайджана, Італіі, Германіі і Нігерыі. У бягучым навучальным годзе ўніверсітэт сумесна з Хух-Хотоскім прафесійным інстытутам (Кітай) прыступіў да рэалізацыі праекта па сумесным навучанні студэнтаў па сістэме "3+3". Кітайскія грамадзяне навучаюцца ў Хух-Хотоскім інстытуце на працягу 3 гадоў па спецыяльнасцях "музычнае мастацтва" і "выяўленчае мастацтва", а затым працягваюць навучанне ў ВДУ на 4 і 5 курсах, а таксама ў магістратуры беларускай ВНУ. Навучанне вядзецца па сумесна складзеных вучэбных планах і праграмах. Таксама віцебская і кітайская ВНУ працягваюць працаваць над стварэннем на базе кітайскай ВНУ Беларуска-Кітайскага ўніверсітэта. Акрамя таго, у 2010 годзе ўпершыню ў ВДУ былі арганізаваны карэкціруючыя курсы для замежных грамадзян па рускай мове, агульнай тэорыі права, геаграфіі глебаў, тапаграфіі з асновамі геадэзіі, метэаралогіі і кліматалогіі.
У 2010 годзе выпускнікамі ўніверсітэта сталі больш за 1,7 тыс. чалавек, у тым ліку дзённай формы навучання - амаль 1 тыс. маладых спецыялістаў. Супрацоўнікі ўніверсітэта падрыхтавалі амаль 2 тыс. навуковых прац, у тым ліку больш за 200 вучэбных дапаможнікаў і каля 740 навуковых артыкулаў, атрымалі 10 патэнтаў і падалі 3 заяўкі на вынаходствы. Званні "прафесар" і "дацэнт" прысуджаны 11 супрацоўнікам, ва ўніверсітэце абаронены адна доктарская і 9 кандыдацкіх дысертацый.
Ва ўніверсітэце створана 8 вучэбна-навукова-вытворчых комплексаў, 4 вучэбна-навукова-кансультацыйных цэнтра і навукова-інфармацыйна-метадычны цэнтр "Актуальныя праблемы сацыяльнай дапамогі і падтрымкі грамадзян ва ўмовах цяжкай жыццёвай сітуацыі". На гістарычным факультэце створана турыстычнае агенцтва. ВДУ і Аршанскі і Полацкі каледжы, якія ўваходзяць у яго структуру, сертыфікавалі сістэму менеджменту якасці на адпаведнасць стандарту СТБ ISO 9001-2009 і ў нямецкай сістэме акрэдытацыі DIN EN ISO 9001-2008. Амаль 200 студэнтаў універсітэта сталі пераможцамі і прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, алімпіяд і конкурсаў навукова-даследчых работ.
Па выніках 2010 года за вялікі ўклад у вучэбна-метадычную, навуковую і выхаваўчую работу званне "Чалавек года ВНУ" прысвоена прарэктару па вучэбнай рабоце Вячаславу Туркоўскаму. Лепшай гуманітарнай кафедрай прызнана кафедра сацыяльна-педагагічнай работы, а лепшай прыродазнаўчай - кафедра хіміі. Акрамя таго, за асаблівыя заслугі і вялікі ўклад у развіццё ВНУ званне "Кафедра года" прысуджана таксама кафедры дызайну. Больш за 50 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта ўзнагароджаны знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі", ганаровымі граматамі міністэрства, аблвыканкама і ўніверсітэта, у тым ліку каштоўнымі падарункамі. Упершыню лепшыя работнікі таксама адзначаны памятным медалём "За заслугі ў развіцці ВДУ", заснаваным да 100-годдзя ВНУ ў 2010 годзе.-0-