Колькасць іскаў да фізічных асоб аб спагнанні падаткаў у Віцебскай вобласці скарацілася за студзень-сакавік амаль удвая
11 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У судах Віцебскай вобласці колькасць іскаў падатковых органаў да фізічных асоб аб спагнанні маёмасных падаткаў у студзені-сакавіку скарацілася амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Усяго суды агульнай юрысдыкцыі разгледзелі крыху больш за 800 такіх іскаў на агульную суму больш за Br108 млн. Амаль двухразовае змяншэнне колькасці іскаў да плацельшчыкаў - фізічных асоб у інспекцыі тлумачаць павышэннем падатковай дысцыпліны і ростам долі добраахвотна выплачваемых грамадзянамі маёмасных падаткаў з-за праводзімай падатковымі органамі інфармацыйна-тлумачальнай кампаніі сярод насельніцтва. Акрамя таго, падатковыя інспекцыі актыўна прымянялі працэдуру дасудовага ўрэгулявання спраў, звязаных з забеспячэннем паступленняў плацяжоў у бюджэт.
Па дадзеных за першы квартал, колькасць іскаў падатковых інспекцый вобласці да суб'ектаў гаспадарання скарацілася на 13%, а сума патрабаванняў вырасла амаль на траціну ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гаспадарчым судом разгледжана 60 спраў па ісках падатковых органаў, з якіх амаль 82% звязаны са спагнаннем плацяжоў у бюджэт за кошт маёмасці плацельшчыкаў. Агульная сума іскавых патрабаванняў склала звыш Br2,2 млрд. Усе іскавыя патрабаванні падатковых органаў задаволены гаспадарчым судом у поўным аб'ёме.-0-