Колькасьць першаклясьнікаў на Віцебшчыне ў новым навучальным годзе павялічыцца на 350-400 чалавек
"Колькасць дзяцей, якія ідуць у першыя класы школ вобласці, з кожным годам расце. У новым навучальным годзе мы рыхтуемся прыняць каля 12 тыс. першакласнікаў. У параўнанні з мінулым годам іх будзе больш прыкладна на 350-400 чалавек. Дакладныя лічбы будуць вядомыя ў пачатку верасня", - сказаў начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.
Што тычыцца педагагічных кадраў, то іх рады папоўнілі каля 450 маладых спецыялістаў. "У цэлым па вобласці вырашаны практычна ўсе пытанні з настаўнікамі-прадметнікамі, у нас дастаткова настаўнікаў матэматыкі і замежных моў, чаго нельга было сказаць раней. Дашкольныя ўстановы гарадоў Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк укамплектаваны выхавальнікамі, у сельскіх раёнах цалкам вырашыць праблему недахопу такіх спецыялістаў пакуль не ўдалося", - канстатаваў Іван Шчурок.
Алена Ціханава, БЕЛТА.