Колькасць плацельшчыкаў па спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў Віцебскай вобласці ў 2010 годзе вырасла на траціну

2 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Колькасць плацельшчыкаў Віцебскай вобласці, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, павялічылася ў 2010 годзе амаль на траціну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Паводле даных на снежань 2010 года, у вобласці спрошчаную сістэму падатковай справаздачнасці прымянялі амаль 10,4 тыс. суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку звыш 4,5 тыс. юрыдычных асоб. З агульнай колькасці плацельшчыкаў па спрошчанай сістэме падаткаабкладання каля 60% зарэгістраваны ў Віцебску, Наваполацку і Оршы. У 2010 годзе ў вобласці гэтая катэгорыя плацельшчыкаў выплаціла у бюджэт больш за Br130 млрд. падаткаў, што ў супастаўным вымярэнні перавышае на 28% суму плацяжоў у 2009 годзе. З агульнага аб'ёму паступленняў на долю прадпрыемстваў і арганізацый прыпадае каля 83% плацяжоў. Па ацэнцы спецыялістаў падатковага ведамства, у 2010 годзе на адну арганізацыю, якая выплачвае падаткі з прымяненнем спрошчанай сістэмы, прыпадала ў сярэднім каля Br23,7 млн. падатковых плацяжоў, або каля Br2 млн. штомесяц, а індывідуальны прадпрымальнік па спрошчанай сістэме выплаціў амаль Br4 млн., або каля Br0,33 млн. штомесяц. -0-