Колькасьць уласьнікаў дзьвюх і больш кватэр за год вырасла ў Віцебскай вобласьці амаль на 13%

Колькасць уладальнікаў дзвюх і больш кватэр вырасла ў Віцебскай вобласці амаль на 13% у параўнанні з данымі за 2018 год, паведамілі ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі.

Па выніках праведзенага ў 2019 годзе падатковага ўліку плацельшчыкаў маёмасных плацяжоў устаноўлена 31 тыс. фізічных асоб, якія маюць у уласнасці больш за адну кватэру ў шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах. Гэта на 3,5 тыс. больш, чым па выніках аналагічнага аналізу ў 2018 годзе.

Усяго на ўліку ў падатковых органах Віцебскай вобласці знаходзяцца больш за 412 тыс. фізічных асоб, якім разлічаны падатак на нерухомасць і плацяжы за зямлю, што на 6,3% больш, чым у 2018 годзе. З усіх плацельшчыкаў маёмасных падаткаў каля 47,6% маюць права на льготы.

Агульная сума налічаных маёмасных плацяжоў склала больш Br22,3 млн. Фактычна ў бюджэт паступіць Br11,2 млн. Астатняя сума прыпадае на долю асоб, якім прадастаўлены льготы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У інспекцыі МПС па Віцебскай вобласці нагадалі, што тэрмін выплаты маёмасных падаткаў заканчваецца 15 лістапада. Зямельны падатак і падатак на нерухомасць выплачваюцца на падставе накіраванага падатковым органам паведамлення, якое можна знайсці ў "Асабістым кабінеце плацельшчыка" або атрымаць па пошце. Унесці плату можна праз плацежную сістэму АРІП, банк, пошту, сельскія (пасялковыя) Саветы, а таксама скарыстаўшыся інтэрнэт-банкінгам.

БЕЛТА.