Чысты прыбытак прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў I квартале склаў Вr20 млрд.

16 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чысты прыбытак прадпрыемстваў Віцебскай вобласці па выніках працы ў першым квартале склаў Br20 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. "Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў рэгіёне стабільная", - падкрэсліў губернатар. Калі ў першым квартале мінулага года ў вобласці было 178 стратных прадпрыемстваў, а чысты стратны прыбытак склаў Br130 млрд., то па выніках трох месяцаў бягучага года было ўсяго 50 стратных прадпрыемстваў. Тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту ў першым квартале дасягнуў 109,2%, адзначаецца рост сярэдняй заработнай платы. Рэнтабельнасць перавысіла 6%. Гандаль здолеў справіцца з ажыятажным попытам на цукар і раслінны алей і не дапусціў іх дэфіцыту. Станоўчае сальда экспарту-імпарту паслуг склалася ў памеры $5 млн. Разам з тым сальда знешняга гандлю аказалася адмоўным у памеры $10 млн. Гэта выклікана неабходнасцю набыцця за мяжой мінеральных угнаенняў для вясновай сяўбы. Аднак ужо ў красавіку сальда знешняга гандлю пачне выходзіць на станоўчыя паказчыкі: экспарт ужо апярэджвае імпарт на 10%. На думку Аляксандра Косінца, найважнейшай задачай для рэгіёну з'яўляецца зніжэнне эканамічнай залежнасці ад прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны. У сувязі з гэтым пастаўлена задача нарошчвання ўдзельнай вагі іншых галін прамысловасці ў агульным аб'ёме валавога рэгіянальнага прадукту.-0-