Чысты прыбытак прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў студзені-верасні вырас на 17,2%
1 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Чысты прыбытак прадпрыемстваў Віцебскай вобласці за студзень-верасень бягучага года склаў Br627,1 млрд., у тым ліку прамысловых прадпрыемстваў - Вr202,6 млрд. У параўнанні з мінулым годам прыбытак узрос на 17,2%, у прамысловасці - у 2 разы. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З станоўчай дынамікай працуюць 85% прамысловых прадпрыемстваў вобласці. Сярод іх старшыня аблвыканкама назваў ААТ "Віцебскія дываны", "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат", "Аршанскі сырзавод", "Віцебскі плодаагароднінны камбінат", СААТ "Марка", "Белвест", ППТУП "Сан-Марка", КУП "Віцебскі кандытарскі камбінат "Віцьба". У бягучым годзе ўздоўж вытворчасць мінеральных угнаенняў, хімічных валокнаў і нітак, валаконна-аптычных кабеляў, піламатэрыялаў, дзвярных блокаў, драўнянавалакністых пліт, зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў, шклопакетаў, трыкатажных вырабаў, дываноў і дывановай прадукцыі, абутку, кансерваў, сыроў тлустых і іншай прадукцыі.
Прадпрыемствы рэгіёна працягваюць курс на ўкараненне новых тэхналогій і асваенне новых відаў прадукцыі. Удзельная вага новай прадукцыі ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці за студзень-кастрычнік бягучага года склала 25,1% (пры сярэднярэспубліканскім паказчыку 20,1%), сертыфікаванай прадукцыі - 63,5%.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў у студзені-кастрычніку 2010 года больш Br21,5 трлн., тэмп у супастаўных цэнах - 91,4%. Пры гэтым без уліку ААТ "Нафтан" прамысловымі прадпрыемствамі вобласці забяспечаны прырост вытворчасці 17,4% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2009 года. Прадпрыемствы камунальнай уласнасці павялічылі вытворчасць прамысловай прадукцыі на 16,1%, арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці - на 69,3%. Спажывецкіх тавараў у цэлым па вобласці выпушчана на 14,1% больш за аналагічны перыяд мінулага года.
За 10 месяцаў бягучага года на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы вобласці выкарыстана больш Br4,3 трлн. інвестыцый, або 107,5% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2009 года. Амаль палова інвестыцый была накіравана ў прадпрыемствы і арганізацыі камунальнай уласнасці. Па аб'ектах вытворчага прызначэння выкарыстана Br2896,7 млрд., што складае 66,8% у агульным аб'ёме інвестыцый.
Па словах Аляксандра Косінца, у бягучым годзе ўзрасла доля вобласці ў агульным аб'ёме экспарту рэспублікі. Калі ў студзені-верасні 2009 года яна складала 6%, то за 9 месяцаў 2010 года наблізілася да 7%. Тэмп росту экспарту тавараў у цэлым па вобласці (без уліку нафты і нафтапрадуктаў) склаў 136,2% да студзеня-верасня 2009 года, экспарту паслуг - 112%. Сальда знешняга гандлю як таварамі, так і паслугамі склалася станоўчае. Экспарт будаўнічых паслуг павялічыўся ў 3,5 раза, інфармацыйных - у 2,1, паслуг у галіне аховы здароўя - у 2, адукацыі - у 1,4 раза. Экспарт турыстычных паслуг вырас практычна ў 1,5 раза.
Гаворачы аб праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2006-2010 гады, Аляксандр Косінец адзначыў, што яе рэалізацыя дазволіла павялічыць вытворчасць прамысловай прадукцыі практычна ў 1,4 раза да ўзроўню 2005 года, выпуск спажывецкіх тавараў - у 1,7 раза. Рознічны тавараабарот узрос у 1,9 раза, экспарт тавараў - у 1,8, платныя паслугі - у 1,6, інвестыцыі ў асноўны капітал - больш чым у 2 разы. Уведзена ў дзеянне 2,4 млн.кв.м жылля.-0-