Члены місіі БДІПЧ АБСЕ станоўча ацанілі арганізацыю выбараў і працэс падліку галасоў у Сянненскім раёне
24 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадстаўнікі місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ( БДІПЧ АБСЕ) станоўча ацанілі арганізацыю выбараў і працэс падліку галасоў у Сенненскай выбарчай акрузе № 30, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў акруговай камісіі акругі.
У дзень выбараў, 23 верасня, міжнародныя назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЕ Клэр Джуліян (Ірландыя, г.Дублін) і Вольга Мельнікава (Расійская Федэрацыя, г.Масква) наведалі Сенненскую выбарчую акругу № 30 і пакінулі ў журнале акрэдытацыі назіральнікаў наступны запіс: "Працэс арганізацыі выбараў і падліку вынікаў галасавання арганізаваны на самым высокім узроўні".-0-