Сябры журы конкурсу "Віцебск-2010" сваім канцэртам падтрымаюць сёння маладых канкурсантаў
На сцэне Летняга амфітэатра познім вечарам адбудзецца іх першае конкурснае выступленне ў суправаджэнні фанаграмы мінус адзін. Маладыя спевакі выканаюць песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове.
Выступленні конкурсантаў будзе ацэньваць журы па 10-бальнай шкале. Найменшым балам прымаецца "4". Ацэнкі спевакі і гледачы ўбачаць адразу пасля выступлення.
Прэм'ера на сцэне заўсёды хвалюючая, таму конкурсантаў падтрымаюць члены журы конкурсу і самі выступяць у другім аддзяленні канцэрта-экзамену. На сцэну выйдуць Іна Афанасьева, Драгамір Драганаў, Нагіма Ескаліева, Інтарс Бусуліс, Ігар Карнялюк, Жалько Ёксімавіч. Хелена Вондрачкова і, зразумела, старшыня журы цяперашняга конкурсу Таісія Павалій.
Другі дзень конкурсу пройдзе 14 ліпеня, а пераможцы стануць вядомыя 15 ліпеня.
На здымку: Руслан Алехна і Анжаліка Агурбаш.