ЧПТУП «Вітбудтэхмаш» першым у Беларусі будзе выпускаць аўтогідрапад'ёмнікі вышынёй пад'ёму 32 метры.

ЧПТУП «Витстройтехмаш» первым в Беларуси будет выпускать автогидроподъемники высотой подъема 32 метра.

На сённяшні дзень Віцебскім заводам пад’ёмна-транспартнага абсталявання асвоена 4 мадэлі аўтагідрапад’ёмнікаў – вышынёй пад’ёму ў 16, 18 і 20 метраў, а ў канцы мінулага года выпусцілі машыну са зніжанай вышынёй – 12 метраў. Але наперадзе ў калектыву новая планка – 32. Доследны ўзор плануюць вырабіць ужо ў лютым, а да канца года паставіць у серыйную вытворчасць.
– Дадзеная мадэль складаная тым, што адносіцца да зусім іншага тэхналагічнага шэрагу, мае іншыя характарыстыкі, яе выпускаюць нямногія прадпрыемствы нават у Расіі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У Беларусі мы будзем першымі. Як і пры вырабе іншых пад’ёмнікаў серыі ВІПА маем намер выкарыстоўваць высокатрывалыя канструкцыйныя сталі фірмы DOMEX (Швецыя) і італьянскія гідраўлічныя сістэмы, якія дазваляюць знізіць габарыты і вагу канструкцыі на 30 – 40 працэнтаў, захаваць усе грузавышынныя характарыстыкі і мантаваць нашы ўстаноўкі на шасі айчынных і імпартных аўтамабіляў. Новая грузападымальная спецтэхніка будзе запатрабавана будаўнічымі і дарожнымі службамі, ЖКГ, энергетыкамі, сувязістамі, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, прычым не толькі ў нашай рэспубліцы, але і ў іншых краінах, – упэўнены генеральны дырэктар ПУП «Вітбудтэхмаш» Андрэй Сідараў. 

Асваенне інавацыйных відаў прадукцыі, пашырэнне вытворчасці цягне за сабой і неабходнасць выхаду на новыя плошчы. Дарэчы, такі момант прадугледжаны сённяшняй праграмай мадэрнізацыі прадпрыемства. Ужо выкуплены вытворчыя плошчы 7 тысяч квадратных метраў на Бешанковіцкай шашы, у раёне нафтабазы, якія з даўніх гадоў так і не былі дабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю. Прадпрыемства гатова ўкласці немалыя ўласныя і крэдытныя сродкі, каб дабудаваць будынкі, мадэрнізаваць іх, закупіць сюды сучаснае абсталяванне і адкрыць тут новае серыйнае вытворчасць якраз таго самага 32-метровага пад'ёмніка. Таксама сюды «пераселяцца» і некаторыя іншыя цэхі. У выніку з'явіцца цэлы завод. Ажыццявіць задуманае плануецца на працягу двух гадоў.   
   
Наталля РЫЖКОВА.«ВР»