Што, калі і дзе - падскажуць у ЦІТ
З 10 па 16 ліпеня ў Віцебску арганізавана праца трох часовых турысцка-інфармацыйных цэнтраў. У турысцка-інфармацыйных цэнтрах любы ахвотны можа атрымаць усю неабходную інфармацыю аб тым, як з задавальненнем і карысцю правесці вольны час у абласным цэнтры, азнаёміцца з славутасцямі Віцебшчыны, паўдзельнічаць у экскурсійных праграмах, культурных і спартыўных мерапрыемствах.
Яны размешчаны на Прывакзальнай і Васкрэсенскай (Ратуша) плошчах і вуліцы Пушкіна. Турысцка-інфармацыйныя цэнтры працуюць у дні фестывалю - з 12.00 да 19.00.
14 ліпеня для ўсіх жыхароў і гасцей Віцебска будуць арганізаваны бясплатныя пешаходныя экскурсіі:
- "Рамантычны Віцебск" - пачатак у 12.00 - збор каля турысцка-інфармацыйнага цэнтра на Васкрэсенскай плошчы (Ратуша) з 11.45 да 12.00;
- "Легенды Віцебска" - пачатак у 15.00 - збор каля турысцка-інфармацыйнага цэнтра на вуліцы Замкавай (каля помніка П.М.Машэраву) з 14.45 да 15.00;
- "Прагулка па Юр'евай горцы" - пачатак у 18.00 - збор каля турысцка-інфармацыйнага цэнтра на чыгуначным вакзале (з боку рынку "Прывакзальны") з 17.45 да 18.00.