Што трэба ўлічваць арганізацыям, якія прызначаюць дапамогу за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання?

У рамках ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю ў форме мер прафілактычнага і папераджальнага характару, Віцебскім абласным упраўленнем Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 9 месяцаў 2019 года праведзена 164 маніторынгі па пытаннях вывучэння афармлення і выдачы лісткоў часовай непрацаздольнасці і дакументаў, неабходных для прызначэння дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. У ходзе маніторынгу ў 84 суб'ектаў гаспадаркі выяўлены парушэнні заканадаўства.

З агульнай колькасці ўстаноўленых парушэнняў пры афармленні лісткоў непрацаздольнасці часцей за ўсё дапускаюцца наступныя парушэнні:

-не завяраліся подпісам і пячаткай лекара альбо пячаткай арганізацыі «Для лісткоў непрацаздольнасці і даведак» выпраўленні запісаў, унесеных у лісток непрацаздольнасці,;

-не запаўняліся пазіцыі лістка непрацаздольнасці "Від НН", "Рэжым", "Заключэнне аб працаздольнасці";

- у пазіцыі «подпіс, асабістая пячатка лекара» адсутнічае подпіс і асабістая пячатка лекара, у пазіцыі «пячатка арганізацыі» не прастаўлены адбітак пячаткі арганізацыі аховы здароўя «Для лісткоў непрацаздольнасці і даведак»;

- не прастаўлялася адзнака ў радку лістка непрацаздольнасці «Асаблівыя адзнакі» ў працуючых інвалідаў аб сувязі (адсутнасці сувязі) захворвання (траўмы) з прычынай інваліднасці альбо неабходная адзнака была прастаўлена ў іншым радку лістка непрацаздольнасці;

- на адваротным баку лісткоў непрацаздольнасці не запаўняліся:

 пазіцыі "Даты звароту за дапамогай і прызначэннем дапамогі", грамадзянам, якія з'яўляюцца інвалідамі або пацярпелымі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС або донарамі; не запаўняюцца пазіцыі лісткоў непрацаздольнасці "асаблівыя адзнакі" (не была ўнесена інфармацыя аб даце траўмы, адсутнічаў запіс «нумар пратакола і дата пасяджэння камісіі па прызначэнні дапамог»;

- пры вусных тлумачэннях работнікаў аб абставінах атрымання траўмы ў быце, у рашэнні камісіі адсутнічае апісанне абставін, якія ўлічваюцца пры прызначэнні дапамогі (дата, час, месца, абставіны атрымання траўмы). Таксама выяўлены факты, калі дапамогі па

часовай непрацаздольнасці ў сувязі з траўмай у быце прызначаліся без тлумачэння работнікаў аб абставінах атрымання траўмы ў быце і без рашэння камісіі аб прызначэнні дапамогі.

Звяртаем увагу на тое, што пры правядзенні органамі Фонду дакументальных праверак - сумы расходаў на выплату дапамог па лістках непрацаздольнасці, аформленых з парушэннем дзеючага заканадаўства, не будуць прымацца да заліку ў кошт выплаты абавязковых страхавых узносаў.

Пры вывучэнні дакументаў, неабходных для прызначэння дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, найбольш часта сустракаюцца парушэнні:

-пры прызначэнні дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў адсутнічаюць даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям'і (копіі асабовага рахунку), копіі дакументаў не завераны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Дапамогі на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў прызначаліся пры адсутнасці даведак аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, а таксама прызначаліся на дзяцей, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Дапамогі на дзяцей старэйшыя за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў на дзіця-інваліда прызначаліся пасля заканчэння перыяду інваліднасці.

Просім кіраўнікоў арганізацый, а таксама спецыялістаў бухгалтарскіх і кадравых службаў звярнуць увагу на вышэйуказаныя парушэнні і прыняць меры па недапушчэнні ў далейшым парушэння заканадаўства аб дзяржаўным страхаванні.

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.