Што паглядзець на выходных? Фільм пра цырымонію ўзнагароджання «Прадпрымальнікаў года»-2021 і даведацца іх сакрэт поспеху!

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» – адна са знакавых падзей у нашай краіне. Дадзенае мерапрыемства дазваляе прадэманстраваць усяму свету, што ў нас ёсць годныя лідары, якія дзякуючы свайму таленту і настойлівасці ствараюць прадукты сусветнага ўзроўню, прасоўваючы станоўчы імідж Беларусі за яе межамі.

Апошнія гады аказаліся дастаткова няпростымі для нашай краіны. Выпрабаванні пандэміяй не прайшлі бясследна для многіх суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пандэмія закранула і Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Мінэканомікі, каб не падвяргаць рызыцы здароўе яе ўдзельнікаў, прыйшлося адаптаваць ўсталяваны фармат ушанавання пераможцаў конкурсу шляхам правядзення відэазапісу ўрачыстай цырымоніі.

Як мы раней паведамлялі, само ўшанаванне пераможцаў з уручэннем прызоў і дыпломаў адбылося 19 лістапада 2021 года.

Мы стрымалі сваё абяцанне і сёння гатовы прадставіць усеагульнай увазе поўную версію Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Цяпер пабываць на ёй можа кожны, убачыць сваіх знаёмых, партнёраў і задумацца: а чаму не я стаю на гэтай сцэне?

Спадзяемся, што Вы (прадстаўнікі юрыдычных асоб або індывідуальныя прадпрымальнікі) станеце ўдзельнікамі конкурсу ў гэтым годзе, і трапіце на Цырымонію ўзнагароджання лепшых прадстаўнікоў бізнесу!

Старт падачы заявак на чарговы конкурс ужо не за гарамі, сачыце за навінамі!

Такім чынам, глядзім Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў па спасылцы на нашым YouTube-канале.