Каб папярэдзіць бяду…

Чтобы предупредить беду…

Цікаўнасць дзяцей да агню, гульні са запалкамі агульнавядомая. Псіхолагі даказваюць, што пра небяспеку гэтых гульняў дзеці ведаюць, яны адрозніваюць агонь добры і злы. Самае страшнае, што дзеці гінуць па віне дарослых, нямала па віне самых блізкіх і родных людзей – бацькоў!

Каб дапамагчы дзецям зацвердзіцца ў гэтых ведах, засцерагчы іх ад бяды, а бацькам нагадаць аб адказнасці за сваіх дзяцей. У горадзе Віцебску стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

У рамках дадзенай акцыі на прылаўках буйных гандлёвых цэнтрах на пажарных апавяшчальніках з'явіліся шыльды «Для дзяцей, пакінутых без нагляду». Таксама работнікі Віцебскага ГРАНС і актывісты БМГАСП ВА «Гімназія №1» праводзяць тлумачальныя гутаркі з бацькамі, нагадваюць ім аб адказнасці за сваіх дзяцей, расказваюць прыклады гібелі дзяцей на пажарах, калі тыя заставаліся адны без нагляду. Не застаюцца без увагі і дзеці, якім уручаецца таксама наглядная прадукцыя супрацьпажарнай накіраванасці і ў той жа час ім нагадваюць аб правілах паводзін у школе, аб мерах бяспекі. На гэтым дадзеная акцыя не заканчваецца, аднак работнікі МНС жывяць надзею, што многія бацькі задумаюцца аб бяспецы сваіх дзяцей.

Таццяна Барысевіч,
старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях