Дайвера-кантрабандыста затрымалі на мяжы з Латвіяй
30 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дайвера-кантрабандыста сёння ноччу злавілі беларускія памежнікі на мяжы з Латвіяй, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Грамадзянін Латвіі, безумоўны майстар падводнага плавання, вырашыў выкарыстоўваць сваё ўменне для незаўважнай перапраўкі 10 скрынь з цыгарэтамі. Аднак спроба аказалася няўдалай: за 80 м ад Дзяржаўнай мяжы на беразе ракі Заходняя Дзвіна яго выявілі вайскоўцы Полацкага пагранатрада. Паколькі ў касцюме дайвера кішэняў для дакументаў не прадугледжана, то ўдакладніць сваю асобу плывец не змог. Нарушальнік Дзяржаўнай мяжы затрыманы для далейшага разбіральніцтва, тытунёвая прадукцыя канфіскавана.
Па словах Дзяніса Глебко, для перапраўкі нелегальнага грузу праз водныя перашкоды кантрабандысты выкарыстоўваюць розныя прыстасаванні: ад найпрасцейшых плытоў да GPS-навігатараў. -0-