Дань памяці гандлёвым вагам аддалі ў Полацку

27 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дань памяці гандлёвым вагам аддалі ў Полацку. Першы помнік абавязковаму атрыбуту гандлю з'явіўся ў Полацку, расказаў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама і аўтар ідэі паркавай скульптуры Сяргей Куксаў. Литая скульптура ўстаноўлена ў новым жылым мікрараёне на пляцоўцы ля крамы "Фрыдрыхсхафен". На адной шалі вагаў стаіць мяшок, верагодна, з якой-небудзь бакалеяй, а на другой - гіркі. Праўда, калі прыгледзецца ўважліва, то можна ўбачыць, што гіркі высвідраваныя, а да шалі з бакалеяй прымацаваны магніт. Моладзі, знаёмай з электроннымі вагамі, гэтыя тонкасці наўрад ці змогуць пра штосьці сказаць, а вось тым, хто памятае, што сабой уяўляў савецкі гандаль, сутнасць гэтых вынаходстваў зразумелая. Як адзначыў Сяргей Куксаў, іранічная скульптура не ўшаноўвае нядобрасумленны гандаль, а наадварот смяецца з яго, бо нездарма полацкія вагі ўпрыгожвае фраза "ведай меру". Праект помніка распрацавалі мясцовыя мастакі і архітэктары, а ліццё было зроблена на Полацкім прадпрыемстве "Тэхналіт". Фінансаванне праекта ажыццяўлялі гандлёвыя прадпрыемствы горада. Скульптура вагаў мае ўсе падставы стаць у адзін шэраг з такімі адзінымі ў сваім родзе помнікамі, як знак літары "ў нескладовае", знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы", якія даўно з'яўляюцца не толькі ўпрыгожаннем паркаў старажытнага горада, але і яго турыстычнай "ізімкай". -0-