Данііл Мышкавец прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск-2021»
Данііл Мышкавец прадставіць Беларусь на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021". Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры.
20-гадовы Данііл Мышкавец – выпускнік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Фінал нацадбору адбыўся 20 сакавіка ў Палацы культуры імя Максіма Горкага ў Барысаве. За пуцёўку на конкурс эстраднай песні змагаліся 10 выканаўцаў.