Дар'я Блашко ўзначаліла агульны залік юніёрскага Кубка міжнароднага саюза біятланістаў

Дарья Блашко возглавила общий зачет юниорского Кубка международного союза биатлонистов

Выхаванка Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту Дар'я Блашко ўзначаліла агульны залік юніёрскага Кубка IBU.

На I этапе юніёрскага Кубка міжнароднага саюза біятланістаў у аўстрыйскім Оберціліях наша спартсменка заваявала залаты і бронзавы медалі ў дзвюх спрынтарскіх гонках.

Выдатныя вынікі ўдалося паказаць і на II этапе Кубка ў Мартелле (Італія). Д.Блашко фінішавала трэцяй у першай спрынтарскай гонцы, а на дыстанцыі 7,5 кіламетра ёй скарылася другая пазіцыя.

У агульным заліку юніёрскага Кубка IBU пасля двух этапаў Дар'я набрала 196 ачкоў і апярэджвае найбліжэйшую пераследніцу на 49 балаў. Зрэшты, часу на адпачынак у нашай спартсменкі амаль няма — з 8 па 10 студзеня 2016 года ў Швейцарыі пройдзе III этап Кубка.

Дзмітрый КОНАХАЎ. Фота з архіва «Віцьбічаў».