Дар'я КАПШУЛЬ: «Да нацыянальнай сімволікі нельга ставіцца без вялікай павагі»
— Да нацыянальнай сімволікі нельга ставіцца без вялікай павагі. У моманты трыумфу, няхай гэта будзе спартыўны, музычны, наш сцяг горда ўзносіцца над пераможцамі. Адзначу, на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзіць наша арганізацыя, усталёўваецца сцяг краіны. Мы стараемся выкарыстоўваць яго колеры нават у дэталях. Да прыкладу, да святкавання 9 Мая рыхтуем інтэрактыўную пляцоўку для моладзі, а для дзяцей купляем цукеркі ў чырвона-зялёнай упакоўцы. Робім арыгінальныя бутаньеркі з выкарыстаннем чырвона-зялёнага колеру. Мэта — праз розныя формы паказаць нашы традыцыйныя дзяржаўныя сімвалы і колеры, каб зноў нагадаць пра іх людзям розных узростаў.
Падчас Усебеларускага народнага сходу нагрудны знак і пасведчанне кожнага дэлегата таксама былі ўпрыгожаны сімваламі нацыянальнага герба і сцяга. Сцэну падчас канцэрта «Час выбраў нас!» аформілі ў адзінай стылістыцы свята. У такіх дробязях прасочваецца ніць, якая нас аб'ядноўвае, патрыятызм і павага да сваёй краіны. Насуперак спробам у 2020 годзе знішчыць усё, што нам дарагое. Дарэчы, у БРСМ пасля гэтых падзей зарадзіўся праект «Роднае-народнае», нацэлены на папулярызацыю сваіх сімвалаў.
Яшчэ адзін яскравы прыклад. Ва Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы ў 2024 годзе ўдзельнічала прадстаўніца нашага раёна, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ІМПЗ па Глыбоцкім раёне Аксана Протас. Вядома, як сапраўдная патрыётка, Аксана ўзяла з сабой вялікае палатно нашага сцяга, каб усе бачылі, з якой краіны яна прыехала. Па яе водгуках, гэта выклікала толькі станоўчыя эмоцыі ў удзельнікаў форуму.
"БЕЛАРУСЬ СЁННЯ", галоўнае фота "ВІЦЬБІЧЫ"