Дары восені – у кожны дом. У Полацку пладаагародніну дастаўляюць ва ўсе мікрараёны.
У мікрараёнах Полацка арганізавана штодзённы выязны гандаль пладаво-агародніннай прадукцыяй. Картофель па заказах грамадзян тут абяцаюць даставіць прама да пад'ездаў шматкватэрных дамоў.
— У нас адпрацавана дакладная сістэма ахопу ўсіх тэрыторый. Стараемся, каб дарамі восені магла свабодна назапасіцца кожная сям'я, — патлумачыла начальнік аддзела гандлю і паслуг Полацкага райвыканкама Наталля Шантарыцкая.
Яна адзначыла, што летась гандлёвыя арганізацыі развозілі бульбу па дварах, як правіла, пад канец працоўнага дня, калі людзі пачынаюць вяртацца дадому. Гэтая практыка добра сябе зарэкамендавала, таму вырашылі яе працягнуць. Асабліва дзейсным такі спосаб аказаўся ў мікрараёнах, дзе пражывае шмат маладых сем'яў, якія ацанілі магчымасць зэканоміць час на дастаўцы.
Штодзённая рэалізацыя пладаво-агародніннай прадукцыі ў мікрараёнах горада будзе праводзіцца да канца кастрычніка. На зімовае захоўванне ў Полацкім раёне плануецца закласці 1080 тон бульбы для забеспячэння жыхароў і ўстаноў у міжсезонны перыяд.
17 кастрычніка, па словах Наталлі Уладзіміраўна, у Полацку пройдзе пашыраная кірмаш па продажы сельскагаспадарчай і мяса-малочнай прадукцыі, іншых тавараў народнага спажывання. Для ўдзелу ў ёй запрошаны гандлёвыя арганізацыі Ушацкага, Пастаўскага, Глыбоцкага і іншых бліжэйшых раёнаў.
А ў рамках раённых «Дажынак» быў арганізаваны продаж прадукцыі ўласнай вытворчасці. Святочным гандлем быў ахоплены ўвесь горад. У мікрараёне Аэрапорт прэзентацыю і дэгустацыю сваіх вырабаў правёў Полацкі малочны камбінат. На вуліцы Марыненка размясціліся прадстаўнікі ПУП «Палімір-Агра», грамадскага харчавання і сельгаспадраздзяленні ААТ «Полацк-Шкловалакно». У цэнтры Полацка, дзе засяродзіла свае сілы найбольшая колькасць прадпрыемстваў і арганізацый, працавалі тэматычныя пляцоўкі «Свята хлеба» і «Восеньскае бульбяное царства».
— Тонну бульбы адразу прадалі і яшчэ 2,5 т прывезлі, _ распавяла вядучы таваразнаўца гарзаготканторы Віцебскага АПС Валянціна Булава. _ Агародніну закупляем ад насельніцтва. Людзі ведаюць, што прадукцыя якасная, хатняя, і добра яе бяруць.
Каля палаткі Полацкага райпо таксама выстраіліся чэргі. Прыгожыя яблыкі, багатая на гаючыя ўласцівасці журавіны, а таксама памідоры, агуркі, моркву, бульбу, капусту _ усё ішло нарасхват. Ну а пляцоўка спецыялізаванай бульбаводчай гаспадаркі «Кушлікі» аказалася, мабыць, самай запатрабаванай. Тут за паўдня прадалі 15 тон другога хлеба, а ўсіх жадаючых частавалі свежапрыготаванымі дранікамі, клёцкамі, піражкамі і шчырымі песнямі ў выкананні артыстаў народнага ансамбля «Вербічанка».
Ларыса Малашаня, «Віцебскія весці». Фота аўтара.