Дата 9 мая навечна ўпісана ў гераічны летапіс Радзімы як сімвал мужнасці – Мікалай Шарснёў

Дата 9 мая навечна ўпісана ў гераічны летапіс Радзімы як сімвал мужнасці. Пра гэта сёння заявіў у Віцебску на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

"Сёння мы адзначаем знамянальны і ўрачысты дзень, які стаў адным з самых вялікіх і свяшчэнных святаў нашай Айчыны - Дзень Перамогі. Гэтая дата навечна ўпісана ў гераічны летапіс нашай Радзімы як сімвал мужнасці, стойкасці, велічы і трыумфу савецкага салдата, які вызваліў свет ад гітлераўскага нацызму. І колькі б гадоў ні прайшло, беспрэцэдэнтны подзвіг воінаў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх, хто мужна і стойка змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай дзяржавы, ніколі не будзе забыты", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.

Кіраўнік вобласці акцэнтаваў увагу на тым, што важкі ўклад у Перамогу над фашызмам унеслі ўраджэнцы Віцебшчыны. Больш за 120 тыс. яе сыноў і дачок ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, звыш 100 тыс. чалавек - у 60 партызанскіх атрадах і злучэннях, у групах самаабароны і апалчэння, партыйна-камсамольскім падполлі. Подзвігі 127 землякоў адзначаны званнем Героя Савецкага Саюза. Разгром нацызму з'яўляецца вялікім святам вызвалення ад трагедыі, смерці, разбурэнняў, днём трыумфу народа, які разграміў вераломнага і жорсткага ворага і паставіў пераможную кропку ў самай крывавай вайне, перакананы Мікалай Шарстнёў.

"Мы кланяемся перад усімі, хто стаяў за кожную вуліцу, дом, кожны ру_беж_ Айчыны, хто загінуў у жорсткіх баях, быў замучаны ў канцлагерах, палоне, акупацыі", - сказаў ён.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - галоўныя героі гэтага вялікага дня. Бо і ў пасляваенныя гады дзякуючы ім у кароткія тэрміны адраджаліся заводы і фабрыкі, арганізоўваліся сельскагаспадарчыя кааператывы, узводзіліся прадпрыемствы, будаваліся бальніцы, школы, ВНУ, бібліятэкі, тэатры і музеі, спартыўныя збудаванні.

"Але жыццё імклівае, хуткацечнае і, на жаль, з кожным годам усё менш застаецца сярод нас жывых сведкаў тых страшных дзён", - адзначыў губернатар.

Сёння ў вобласці пражываюць 1 тыс. 184

ветерана Вялікай Айчыннай вайны. З пачуццём глыбокай удзячнасці улада робіць усё магчымае, каб яны жылі спакойна і ў дастатку. "Ваша глыбокае, самаадданае стаўленне да жыцця пераварочвае душу. Вера ў сваю краіну, любоў да Айчыны - галоўныя каштоўнасці. Яны згуртоўваюць і з'яўляюцца нашым духоўным стрыжнем, цэментуючай маральнай апорай", - падкрэсліў Мікалай Шэрстнёў, пажадаўшы ветэранам заставацца актыўнымі і дзейнымі.

Сёння ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці на плошчы Перамогі іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў адкрыла святкаванне 73-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Віцебску, пасля чаго адбыўся мітынг, праходжанне воінскіх падраздзяленняў і прадстаўнікоў сілавых структур. Прагучалі песні ваеннай тэматыкі, моладзь паказала сваё майстэрства у танцах і пад гукі кампазіцыі "Жураўлі" выпусціла ў неба паветраныя шары з прымацаванымі папяровымі жураўлікамі з імёнамі герояў-вызваліцеляў Віцебшчыны.

На плошчы Перамогі і вакол яе на працягу дня жыхароў і гасцей Віцебска чакае святочны калейдаскоп гулянняў, які уключае канцэрт на плошчы Перамогі, выступленні творчых калектываў на канцэртных пляцоўках горада, дэманстрацыю абмундзіравання і ўніформы салдат і афіцэраў Чырвонай арміі ваенных гадоў, выступленні духавых аркестраў, спартыўныя спаборніцтвы, тэматычныя выстаўкі і розныя патрыятычныя акцыі. Фінальным мерапрыемствам дня стане святочны салют, які адбудзецца на плошчы Перамогі у 23.00.

БЕЛТА.