«Дажынкі-2019» Віцебскага раёна прымаў аграгарадок Кіраўская
Весела і гасцінна прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2019" Віцебскага раёна.
Гасцей і ўдзельнікаў галоўнага раённага форуму аграрыяў сустрэў сёння абноўлены аграгарадок Кіраўская. Нават няўзброеным вокам было бачна, які велізарны аб'ём працы па розных напрамках быў праведзены ў гэтым населеным пункце напярэдадні ўрачыстасці.
У рамках свята адбылося адкрыццё парку сямейнага адпачынку, а таксама аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі для пажылых і інвалідаў, адбыліся шэсце дэлегацый, удзельнікаў і гасцей фестывалю-кірмаша і цырымонія ўзнагароджання перадавікоў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Жыхары аграгарадка змаглі ацаніць сэрвіс і здзейсніць першыя пакупкі ў новым магазіне "Хіт-экспрэс" гандлёвай сеткі "Еўрагандаль", які быў адкрыты спецыяльна да раённых Дажынак.